fbpx

1 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам пры падтрымцы ААТ “Банк БелВЭБ” адбудзецца юбілейны – дзясяты па ліку – фестываль “Камяніца”. Арганізатары абвясцілі трох першых хэдлайнераў: этна-трыа “Троіца”, Joryj Kloc ды “Тесто”.

now7a

Упершыню гэты папулярны фэст адбыўсяу 2009 г. За гэты час ён прайшоў вялікі шлях, але захаваў галоўнае – цікаўнасць да народнай музыкі ва ўсіх яе праявах.

Сёлета хэдлайнерам ад Беларусі выступіць этна-трыа “Троіца” на чале з Іванам Кірчуком. Калектыў прадставіць на фестывалі свае лепшыя песні і шэраг кампазіцый з новага альбома “Цар-агонь”, які выйдзе ў верасні.

Joryj Kloc – неардынарны гурт з Львова, стылістыку якога называюць “украінскім абрадавым хіп-хопам”, “турба-фолкам” і “казацкім брэйкбітам”.

now7r

“Тесто” – музычная фармацыя з Санкт-Пецярбурга, якая выконвае традыцыйныя фолк-напевы так, як іх чуе сучасны жыхар вялікага горада. У выніку атрымліваюцца танцавальныя кампазіцыі з выкарыстаннем жывых і электронных інструментаў, з адыходам у драм-н-бэйс і даб, фанк і хіп-хоп.

Першыя 500 квіткоў на фестываль каштуюць 10 рублёў. Набыць іх можна толькі з 7 да 10 жніўня ў офісе Музея народнай архітэктуры і побыту – Мінск, Кальварыйская д.17, к.614. Час працы: з 10:00 да 16:30.

Далей кошт квітка для дарослых будзе складаць 15 рублёў (да 25 жніўня) і 20 рублёў (з 25 жніўня). Пры продажы праз Kvitki.by будзе дадавацца камісія 3 рублі. Прадугледжаныя ільготы для школьнікаў і студэнтаў.

now7

А для гледачоў у поўных версіях нацыянальных строяў (ад галаўных убораў да абутку) уваход на фестываль будзе бясплатным.

Арганізатары “Камяніцы з Банкам БелВЭБ» прымаюць заяўкі на ўдзел у фестывальным кірмашы. Перавага надаецца праектам, якія працуюць у беларускім кантэксце. Заяўкі неабходна адпраўляць да 25 жніўня на мэйл Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. з апісаннем, прыкладамі і кантактамі.

Час правядзення юбілейнай “Камяніцы”: з 12 да 22 гадзін.

now7e